Сярод мінчукоў найменш зарабляюць работнікі грамадскага харчавання
Намінальны заробак у Мінску за 4 месяцы гэтага года склаў 1 мільён 948 тысяч рублёў.
Прычым найменш зарабляюць работнікі грамадскага харчавання. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.
Рамановіч: "На стабільна высокім узроўні застаецца заробак у работнікаў фінансавай сферы і дзяржкіравання. Ніжэй за сярэдні ўзровень адзначаецца заработная плата ў работнікаў грамадскага харчавання за красавік — 1 мільён 277 тысяч рублёў; тэкстыльнага, швачнага, вытворчасці электраабсталявання, аптычнага абсталявання, гандлю і рамонту аўтамабіляў за красавік — 1 мільён 866 тысяч рублёў".