Сын прэзідэнта Расіі зняўся ў “Ералашы”
Нават ў здымачнай групе не ўсе ведалі, што Ілля Мядзведзеў не аднафамілец, а сын Дзмітрыя Мядзведзева.
Ілля Мядзведзеў двойчы выконваў галоўныя ролі ў кіначасопісе "Ералаш".
Адна серыя ідзе на экранах ужо чатыры гады, а другая – тры, паведамляюць “Дні.ру”. На экране сыну прэзідэнта Расіі выпала ратаваць дзяўчынку з лап злачынцаў.
Пра тое, што Ілля Мядзведзеў не цёзка, а сын кіраўніка расійскай дзяржавы гледачы на працягу гэтых гадоў не здагадваліся. Нават у здымачнай групе не ўсе ведалі, хто здымаўся ў серыях "Ералаша".