Сёлетняя вясновая паводка можа падтапіць 40 раёнаў
Пра гэта паведаміў супрацоўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Плявака на прэс-канферэнцыі 6 сакавіка.
Як адзначае БелаПАН, больш за ўсё паводка пагражае Гомельскай вобласці, у небяспечнай зоне знаходзяцца раёны Брэсцкай, Віцебскай, Магілёўскай вобласці. Мінімум падтапленняў чакаецца ў Мінскай і Гродзенскай абласцях. У прыватнасці, ёсць верагоднасць падтаплення каля 120 населеных пунктаў, 60 участкаў дарог, каля 20 садовых таварыстваў і 19 мастоў.
На сёння выратавальнікі зарэгістравалі падтапленні ў Петрыкаўскім, Мазырскім і Жыткавіцкім раёнах Гомельшчыны.
Масавае ўскрыццё рэк чакаецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. Узровень вады чакаецца на 60 см вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні, а для басейна ракі Прыпяці — на 120 см.
Фота — forums.drom.ru