Сёння адзначаецца дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча

Сёння ў віцебскай прыватнай галерэі "Сцяна" адбудзецца прэзентацыя кнігі казак Караткевіча "Лебядзіны скіт" з ілюстрацыямі Міколы Купавы. Да гэтай жа даты прымеркаванае і адкрыццё выставы Міколы Купавы, прысвечанай угодкам з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча ды юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа. У складзе экспазіцыі будуць працы, сродкі ад продажу якіх мастак ахвяруе на рэстаўрацыю былога кляштара базылянаў у Оршы.

Фота — svaboda.org