Сёння адзначаецца Міжнародны дзень супраць беспакаранасці

Яны займаюцца абаронай свабоды выказвання. Асацыяцыя была заснаваная ў 1992 годзе ў Канадзе. Упершыню Міжнародны дзень супраць беспакаранасці адзначаўся летась. Яго мэта — дасягнуць правасуддзя для тых, каго пераследуюць за ажыццяўленне права на свабоду выказвання.

Як адзначае Радыё Свабода, сёлета Міжнародная асацыяцыя для абароны свабоды слова звяртае асаблівую ўвагу на справу беларускай журналісткі Ірыны Халіп, якая летась была прысуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкаю выканання прысуду на два гады па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Журналістка не мае права пакідаць Мінск без дазволу крымінальна-выканаўчай інспекцыі, мусіць зь вечара да раніцы быць дома, у любы момант да яе з праверкамі могуць прыйсці — і прыходзяць — міліцыянты. Яе муж, Андрэй Саннікаў, у мінулым месяцы атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.

Фота — bymedia.net