Сёння будзе рагледжаная апеляцыя БАТЭ па справе Гутара

Нагадаем, малады брамнік атрымаў ад камітэта па статусе і пераходах футбалістаў Беларускай федэрацыі футбола дазвол на датэрміновы разрыў кантракту з барысаўчанамі, але мусіць заплаціць клубу кампенсацыю ў памеры 180 тысяч долараў. Кіраўніцтва БАТЭ з такім рашэннем не згоднае і падало апеляцыю.

У выпадку, калі вердыкт пра скасаванне кантракту з БАТЭ будзе прызнаны слушным, Аляксандр Гутар зможа падпісаць кантракт з мінскім "Дынама", у складзе якога ён знаходзіцца на зборы ў Турцыі. "У барысаўчан жа застанецца адна дарога — у Вышэйшы спартыўны суд у Лазане", — адзначае газета "Прессбол".

Мінскае "Дынама" прыме рашэнне ў справе Гутара пасля 18 лютага


ФК БАТЭ: Гутара чакаюць месяцы ці гады разбіральніцтваў

Фота — bymedia.net