На мяжы прайшла беларуска-літоўская сустрэча

Сустрэча адбылася ў пункце пропуску "Каменны Лог" ("Мядзінікай"). Шпілеўскі і Шыпавічус абмеркавалі сітуацыю на беларуска-літоўскай мяжы і прызналі, што для ліквідацыі чэргаў неабходныя "рашэнні стратэгічнага характару". Гаворка ідзе пра ўстанаўленне ў перспектыве на мяжы дадатковых пунктаў пропуску. Аднак на гэта патрэбныя сродкі, якія, магчыма, удасца атрымаць ад Еўрасаюза.

Таксама кіраўнікі памежных ведамстваў абмеркавалі праект мемарандума аб узаемадзеянні падчас правядзення ў Беларусі ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі. Дакумент накіраваны на забеспячэнне спрыяльных умоваў для перамяшчэння праз мяжу тавараў і перасячэння яе грамадзянамі. Яго мяркуецца падпісаць у лютым 2013-га.

Фота — ctv.by