Сёння на трасе Мінск — Гродна будзе абмежаваны рух

Як паведамляе БЕЛТА, на 32-м кіламетры трасы на тэрыторыі Мінскай вобласці будзе праведзены следчы эксперымент. З гэтай жа прычыны рух аўтатранспарту абмяжуюць па накірунку з Мінска ў бок горада Гродна па асноўных палосах і часткова па другой асноўнай паласе ў накірунку сталіцы.

ДАІ просіць аўтаўладальнікаў улічыць гэтую інфармацыю.

Фота — AFP