Тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Мінску замарожаныя
Павялічваць яго не плануецца да канца года.
Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валеры Шкуратаў.
Па яго словах, ні "Мінсктранс", ні "Сталічны транспарт і сувязь" не накіроўвалі адпаведных прапановаў у Міністэрства эканомікі. Транспартнікі абяцаюць, што павышэнне коштаў на праезд адбудзецца толькі ў 2012 годзе.