Таццянай Севярынец зацікавіліся міліцыянты
Пакуль каардынатарка аргкамітэту БХД адсутнічала, трое супрацоўнікаў міліцыі спрабавалі трапіць у яе кватэру.
Муж актывісткі Кастусь Севярынец не пусціў іх за дзверы. Тацяна Севярынец кажа, што на любыя размовы зь міліцыянтамі пагодзіцца толькі тады, калі атрымае аформленую належным чынам позву, паведамляе “Радыё Свабода”.
Севярынец мяркуе, што цікаўнасьць міліцыянтаў можа
быць выклікана яе ўдзелам у аргкамітэце Народнага сходу, які прайшоў у Віцебску
8 кастрычніка. Пасля яго супрацоўнікі міліцыі доўга пільнавалі Ірыну Яскевіч,
Тацяну Севярынец і Валера Спаткая, аднак іх схавалі жыхары дома па вуліцы
Багдана Хмяльніцкага, у двары якога праводзіўся сход.