Тозік: Беларускі НАК не займаецца незаконным продажам квіткоў

2 жніўня Reuters распаўсюдзіла інфармацыю пра грамадзяніна Польшчы, які спрабаваў увезці ў Нарвегію 500 квіткоў. Яшчэ 400 квіткоў былі канфіскаваныя з паштовай пасылкі па наводцы кур’ерскай службы. Паводле інфармацыі Reuters, гэтыя квіткі знаходзіліся ў незаконным абароце, а першапачаткова выдзяляліся аргкамітэтам Гульняў для Беларусі і Расіі.

Паводле віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка, ён бачыў фотаздымкі тых квіткоў, якія распаўсюджваліся ў Нарвегіі. Але НАК Беларусі ніколі такіх квіткоў не атрымліваў. Са словаў Тозіка, беларуская дэлегацыя атрымлівае штодня па 3-4 квіткі для спартсменаў, якія хочуць наведаць не свае спаборніцтвы і гэтыя квіткі адразу раздаюць людзям. Таму інфармацыю пра незаконны абарот білетаў ён называе “поўнай хлуснёй” і “лухтой”, перадае БЕЛТА.