Транспартнікі распавялі, як заменяць Маскоўскі аўтавакзал

Як паведамляе Першы тэлеканал, асноўную транспартную нагрузку прыме на сябе Уручча. Спецыялісты ўжо рыхтуюць тэхнічнае заданне на распрацоўку праекта будучай аўтастанцыі.

Прыгарадныя маршруты, якія абслугоўваюць мядзельскі напрамак, будуць стартаваць з дыспетчарскай станцыі "Карастаянавай". Месца там таксама хапае, запэўнілі спецыялісты. Міжгароднія і міжнародныя маршруты амаль цалкам перанеслі на Усходні і Цэнтральны аўтавакзалы сталіцы.

Указ Лукашэнкі: мінскі аўтавакзал "Маскоўскі" знясуць

Фота — bymedia.net