"Трастбанк" могуць прадаць, каб вызваліць з-пад арышту Віктара Шаўцова

Як паведамляе "Ежедневник", адстаўка Каштанава можа быць звязаная з перадпродажнай падрыхтоўкай "Трастбанка". Адным з акцыянераў банка з'яўляецца былы кіраўнік "Белзамежбуду" Віктар Шаўцоў. Увосень мінулага году яго затрымалі па падазрэнні ў эканамічных злачынствах у Венесуэле.

У канцы снежня 2011 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Шаўцова выпусцяць, калі ён кампенсуе нанесеную шкоду ў двух- ці трох-разовым памеры. Неафіцыйна называлася лічба шкоды, нанесенай Шаўцовым, — 10 мільёнаў долараў. Значыць, ад бізнэсоўца чакаюць выплаты 20 або 30 мільёнаў долараў. І не выключана, што яму давядзецца прадаць частку сваіх актываў. Эксперты мяркуюць, што "Трастбанк" можа апынуцца ў спісе на продаж.