Трастбанк не каментуе лёс свайго ўладальніка
Нагадаем, што звесткі пра арышт бізнэсоўца Віктара Шаўцова з'явіліся ў выходныя.
"Беларускаму партызану" ў банку заявілі, што пакуль не будуць ніяк каментаваць інфармацыю пра арышт уладальніка. У прыёмнай параілі звярнуцца ў тыя органы, адкуль з'явілася інфармацыя пра арышт Шаўцова.
Паводле звестак СМІ, арышт бізнэсоўца нібыта звязаны з даўняй барацьбой у вярхах улады. Супраць Шаўцова і яго кампаніі "Белзамежбуд", якая займаецца будаўніцтвам у Венесуэле, выступае Віктар Шэйман. Нагодай для арышту паслужыла скарга на тое, што ў Венесуэле беларускія будаўніка скралі дзве тоны арматуры.
Паведамляецца, што справу вядзе КДБ, і Шаўцова змясцілі ў ізалятар КДБ.