Трэцякласнік і другакласніца абрабавалі краму на Гомельшчыне
Дзеці вынеслі тавар і грошы на суму амаль у 7 млн рублёў.
Як паведамляе БЕЛТА, трэцякласнік і другакласніца Забалацкай сярэдняй школы ў ноч з 23 на 24 жніўня разбілі шыбу ў краме вёскі Ляскавічы.
У міліцыю на наступны дзень звярнуўся старшыня Кастрычніцкага раённага спажывецкага таварыства. У краме прайшла рэвізія. Міліцыянты выявілі, што сігналізацыя не спрацавала, бо была няспраўная. Дзетак неўзабаве затрымалі і забралі ў іх крадзенае. На ўліку ў міліцыі школьнікі не стаялі.
Фота — guljan.org