Трэцякласнік моцна апёкся, дзяжурачы ў школьнай сталовай

Як піша nn.by, здарэнне адбылося ў брэсцкай школе №20. Як паведаміў бацька школьніка Юры Свірэпа, у школе практыкуецца дзяжурства ў сталоўках дзяуей да 14 гадоў, што недапушчальна. Пры гэтым дзяцей ніхто не інструктуе наконт тэхнікі бяспекі, ім не выдаюць спецыяльнае аддзенне для гэтага.

Бацька школьніка адзначае, што ў сталоўцы няма раздатачных падносаў. Дзеці атрымліваюць ежу проста ў талерках з адзінага раздатачнага стала. У выніку, 22 верасня 9-гадовы Даніла Свірэпа сутыкнуўся з кухаркай, якая несла гарачы суп. Хлопчык атрымаў апёк 3-й ступені.

Бацькі Данілы напісалі зварот у Міністэрства адукацыі, у якім гавораць пра набалелыя праблемы пачатковай школы. Сярод іншага адзначаюць, што з 2010 года ў школе, акрамя дзяцей, можа абедаць любы чалавек з вуліцы. Дзеля гэтага адвялі 10 сталоў. Пры гэтым колькасць сталоў для дзяцей зменшылася на чвэрць.