Трое невядомых абакралі склад Ашмянскай мытні
Яны забралі імпартную вопратку на 5 мільярдаў рублёў.
Пра злачынства стала вядома з заявы мясцовай жыхаркі, інфармуе БЕЛТА. Яна паведаміла, што на тэрыторыю складоў у Гудагаі забраліся трое невядомых. Яны збілі і звязалі вартаўніка, а таксама аднаго з мясцовых жыхароў. Пасля гэтага зламыснікі спілавалі навясныя замкі склада, забралі вопратку і ўцяклі.