Трое жыхароў Каўказа завіслі ў мінскім аэрапорце
Ім адмовілі ва ўездзе ў Беларусь, а цяпер двое грузінаў і адзін армянін не могуць вярнуцца на радзіму, бо не маюць грошай на квіткі.
У нацыянальным аэрапорце гэтыя людзі знаходзяцца ўжо некалькі дзён. Іх ніхто не затрымлівае, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка ў інтэрв’ю БелаПАН.
У дадзены момант вырашаецца, за чый кошт грамадзяне двух краін каўказскага рэгіёну павінны адляцець з Мінска. У памежным камітэце ўпэўненыя, што паклапаціцца пра гэта мусяць дыпламатычныя службы.