Тры новыя станцыі метро запрацуюць у верасні ў Мінску
Гэта будуць станцыі Маскоўскай (першай) лініі метрапалітэна — "Пятроўшчына", "Міхалова", "Грушаўка".
Пра гэта паведаміў начальнік дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Павел Царун.
Царун: "Зараз будаўніцтва трох станцый метро знаходзіцца ў завяршальнай стадыі: спецыялісты мантуюць адмысловыя сістэмы аўтаматыкі і відэаназірання. Таксама арганізаваны аддзелачныя працы. Акрамя таго, ужо выконваюцца працы па устаноўцы павільёнаў, іх шкленню".
Таксама ён паведаміў, што першы ўчастак трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна, які складаецца з чатырох станцый, плануецца адкрыць у 2017 годзе.