Цела памерлага ў Чэхіі дальнабойшчыка не могуць перавезці ў Беларусь
41-гадовы беларус сканаў у часе замежнага рэйсу і сям’я ўжо 11 дзён не можа яго пахаваць.
Дзмітрый Клімашонак памёр у кабіне ўласнага грузавіка ад раптоўнага інфаркту, інфармуе ОНТ. Каб перавезці памёрлага на радзіму, трэба выканаць міжнародныя працэдуры і сабраць салідны пакет дакументаў — паліцэйскі рапарт, даследаванне патолагаанатамаў. Толькі на падрыхтоўку канчатковага заключэння судмедэкспертызы па чэшскіх законах адведзена 30 дзён. Праўда, дзякуючы ўмяшанню беларускай амбасады ў Празе гэтыя тэрміны ўдалося скараціць.
Па апошняй інфармацыі, у сераду забраніраваны самалёт, які даставіць загінулага дальнабойшчыка на радзіму.