Цэнтральны раён Мінску застаўся без архітэктараў

Як паведамляе "Ежедневник", на месца Тумаса ў бліжэйшыя дні прыйдзе Вадзім Нікалаенка. Ён ужо ўзначальваў некалькі гадоў гэты аддзел у адміністрацыі Цэнтральнага раёна.

Дарэчы, Цэнтральны раён лічыцца адным з самых элітных раёнаў сталіцы. У ім размяшчаюцца такія аб'екты, як "Мінск-Арэна", Палац Рэспублікі, парк Перамогі. У ім шмат элітнага жытла. Таксама ў Цэнтральным раёне запланавана найбольшая колькасць аб'ектаў, якія мусяць пабудаваць да чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

Нагадаем, што днямі пакінуў сваю пасаду галоўны архітэктар сталіцы Віктар Нікіцін.