Цэны на моцны алкаголь адпусцяць з 15 чэрвеня

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Мінэканомікі, такое рашэнне прынятае пастановай №49 ад 31 сакавіка 2011 года, апублікаванай 15  красавіка ў газеце "Рэспубліка". Яно набывае моц 15 чэрвеня.

У адпаведнасці з новым парадкам, адпускныя і рознічныя цэны на алкагольную прадукцыю моцнасцю больш за 28%, якая вырабляецца і (або) рэалізуецца на тэрыторыі Беларусі, фармуюцца арганізацыямі-вытворцамі і імпарцёрамі з улікам кан'юнктуры рынку, але не ніжэй за гранічныя мінімальныя адпускныя і рознічныя цэны, што вызначае Мінэканомікі.