Цяжкаатлета Міхаіла Аўдзеева злавілі на допінгу
За гэта штангіст дыскваліфікаваны на чатыры гады.
Акрамя таго, спартоўца пазбавілі бронзавага медаля, які ён заваяваў на чэмпіянаце Еўропы, паведамляе "Прессбол".
Цяжкаатлет трэніруецца ў Міхаіла Саладара, асабістага трэнера алімпійскага чэмпіёна Андрэя Арамнава. На красавіцкім чэмпіянаце Еўропы ў Анталіі Аўдзееў адзіную ўзнагароду зборнай Беларусі ў суме дваяборства ў катэгорыі да 105 кг. Аднак абавязковы допінг-тэст прызёраў турніру ў Кёльнскай лабараторыі выявіў ў яго пробе сляды забароненага рэчыва — балдэнона.
Фота — adzinstva.by