Цыгарэты зноў падаражэюць з 1 красавіка

Падаражэнне плануецца на 4-5%, перадае БЕЛТА. Павышэнне коштаў на цыгарэты закране толькі асобныя віды. Кошты на цыгарэты першай коштавай групы да 3500 рублёў за пачак застануцца без зменаў.

Рост коштаў у другой цэнавай групе складзе каля 100-150 рублёў, у залежнасці ад маркі цыгарэтаў. А дарагія цыгарэты з трэцяй цэнавай групы будуць каштаваць цяпер ад 14,5 тысяч да 16 тысяч рублёў. Гэта пераважна новыя імпартныя маркі.

Нагадаем, што апошняе павышэнне коштаў на цыгарэты адбылося ў сакавіку. Летась кошты на цыгарэты павышаліся чатыры разы — два разы ў чэрвені і па адным разе ў верасні і лістападзе.