Турфірмы па-ранейшаму прадаюць пуцёўкі па курсе 5000 за долар

Нягледзячы на тое, што беларускія банкі паднялі курс долара да 4 тысяч, турфірмы па-ранейшаму прадаюць пуцёўкі па курсе 5000 рублёў за долар. Пра гэта Еўрарадыё распавялі прадстаўнікі буйнейшых тураператараў. Пры гэтым супрацоўніца адной з кампаній адзначыла, што ў бліжэйшым часе курс можа змяніцца.

“Калі мы заключаем дагавор, мы браніруем месца, пацверджанне прыходзіць на працягу сутак. Калі вы браніруеце сёння, то аплачваць будзеце заўтра па заўтрашнім курсе. Але якім ён будзе заўтра мы не ведаем. Гэта становіцца вядома нам напярэдадні ўвечары ці ўжо раніцай”.

Турфірмы адзначаюць, што апошнім часам курс долара нават крыху знізіўся. Але чаго чакаць цяпер, ніхто сказаць не можа.

“Былі курсы і па 6500 рублёў за долар, і па 7500. Зараз яны крыху ўпалі.
Але што будзе рабіць аператар, сыходзячы з сітуацыі, мы пакуль самі не ведаем”.