У адносінах пяці міліцыянтаў распачалі крымінальную справу
Усе яны служылі ў Лідзе і падазраюцца ў перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў.
Пастанову аб узбуджэнні крымінальнай справы прыняў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Урбановіч.
Як паведамляе БелаПАН, гаворка ідзе пра супрацьпраўныя дзеянні міліцыянтаў у адносінах жыхароў Ліды Івана і Багдана Шкурко ў лістападзе мінулага года. Праваабаронцы сцвярджалі, што братоў спачатку збівалі ахоўнікі аднаго з лідскіх клубаў, а пасля — праваахоўнікі.
Фота — bymedia.net