У адстаўку адправілі першага намесніка міністра энергетыкі
Эдуард Таўпянец працаваў на гэтай пасадзе ад 2002 года.
Пастанову ўраду, у адпаведнасці з якой быў звольнены Таўпянец, падпісаў прэм'ер Міхаіл Мясніковіч (на здымку справа).
Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка выступіў з жорсткай крытыкай дзейнасці Міністэрства энергетыкі. Між іншым, ён сказаў, што там "стварылі дзяржаву ў дзяржаве з элементамі мафіі і банды".
Лукашэнка — энэргетыкам: Вы душыце насельніцтва, я не ведаю вашы тарыфы
"Интерфакс-Запад" адзначае, што раней КДБ Беларусі выявіў факты "недобрасумленнага падыходу службовых асобаў Мінэнерга пры арганізацыі дзяржаўных закупак".
Фота — bymedia.net, Рэспубліка