У Афінах пачынаецца сутачны страйк метро
Разам з метрапалітэнам сталіцы Грэцыі страйкуюць лёгкае метро і трамвайныя лініі.
Іх работнікі пратэстуюць супраць скарачэння заробкаў, перадае ВВС. Прафсаюзы сцвярджаюць, што выдаткі дзяржаўных транспартных кампаній на заробкі скараціліся падчас крызісу ўжо ўдвая. Акрамя таго, прафсаюзы незадаволеныя запланаваным павышэннем кошту квіткоў на грамадскі транспарт.
Страйк працягнецца да раніцы пятніцы. У Афінах, аднак, працягнуць хадзіць аўтобусы і тралейбусы.
Урад Грэцыі тым часам рыхтуе чарговыя скарачэнні выдаткаў — амаль на 12 мільярдаў еўра. Гэтак яны спадзяюцца разблакаваць 31-мільярдны транш крэдытаў ЕС і МВФ.