У акруговыя выбарчыя камісіі прайшлі 12% прадстаўнікоў АГП і 20% — БНФ
У Беларусі сёння заканчваецца фармаванне акруговых выбарчых камісій.
З 57 прадстаўнікоў Партыі БНФ, якія былі вылучаныя па краіне, толькі 11 (каля 20%) былі ўключаныя ў іх склад: 4 — у Мінску, па 2 — у Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях, 1 — у Гомельскай. На Гродзеншчыне і Магілёўшчыне ніхто не прайшоў, інфармуе БелаПАН.
У акруговыя камісіі з 50 сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі ўключана толькі 6 чалавек (12% ад агульнай колькасці кандыдатур): у Мінску адзін з дзесяці, у Мінскай вобласці — адзін з трох, у Брэсце — тры з васьмі, у Магілёве — адзін з васьмі, у Гомелі і Віцебску ніхто не з кандыдатаў не прайшоў, інфармуе сайт ucpb.org.
Адзначым, што ў 2008 годзе падчас парламенцкіх выбараў у Мінску ў акруговыя камісіі ўвайшлі 20 апазіцыянераў, сёлета — 14.
Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 23 верасня 2012 года.
Фота — bymedia.net