У аматара фальклору адабралі больш за сто літраў спірту
Алкаголь 44-гадовы жыхар Івацэвічаў захоўваў ва ўласным доме.
Як піша "Брестская газета", 115 літраў спірту праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі 28 сакавіка. Буйную партыю алкаголю гаспадар дому збіраўся выгадна перапрадаць.
Мужчына, дарэчы, з'яўляецца кіраўніком фальклорнага калектыву аднаго з дамоў сацыяльных паслуг раёна. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць яму пагражае штраф да 10 мільёнаў рублёў.