У апошні дзень году будзе мокры снег з дажджом

Уначы і раніцай па паўночна-заходняй частцы краіны прагназуецца галалёд. Удзень месцамі слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Папярэджанне пра неспрыяльныя ўмовы надвор’е Гідраметцэнтр перадаў па рэгіёнах краіны.

Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні, умеркаваны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 0-7 градусаў са знакам мінус. Удзень прагназуецца ад 1 градуса марозу да 5 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА.