У Аршанскім раёне аўтамабіль сутыкнуўся з цягніком

Здарэнне адбылося а шостай гадзіне вечара 29 красавіка у Аршанскім раёне. Аўтамабіль сутыкнуўся з цягніком “Парыж-Масква”. Машыну моцна пашкодзіла але, на шчасце, ніхто не пацярпеў.

Пакуль пакамечаны аўтамабіль сцягвалі з рэек, цягнік вымушаны быў затрымацца на 40 хвілін.

Фота — auto.onliner.by