У Ашмянах даішнікі спынялі кіроўцу-ўцекача стрэламі
Гэта адбылося ўначы на 23 траўня.
Інспектары ДАІ ў Ашмянах запатрабавалі ў кіроўца "Фольксвагена", каб ён спыніўся. Не падпарадкаваўшыся ім, ён спрабаваў уцячы. Пры гэтым парушальнік ігнараваў міліцэйскія пробліскавыя маячкі ды гукавыя сігналы.
Даішнік зрабіў два папераджальныя стрэлы ў паветра, а потым тры разы стрэліў па колах аўтамабіля. З прабітым заднім левым колам "Фольксваген" праехаў прыкладна паўкіламетра і спыніўся. Затрыманы кіроўца быў нападпітку, інфармуе БЕЛТА.