У Асіповічах хлопца збілі і засунулі ў багажнік “Опеля”
Пасля гэтага яго адвезлі ў лес.
Інцыдэнт адбыўся раніцай 14 лютага на вуліцы Сумчанкі. Вынікам такіх неардынарных дзеянняў стаў канфлікт паміж 28-мі і 22-гадовымі хлопцамі.
На апошняга з іх заведзена крымінальная справа па факце незаконнага пазбаўлення волі. Хлопцу пагражае да пяці год турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.
Фота — AFP