У Астравецкім раёне знайшлі дом з праклёнамі (фота)
Ён месціцца ў вёсцы Вялікія Стаўпеняты і ў ім цяпер ніхто не жыве.
Сцены драўлянага дома, які мае 13 нумар, распісаныя разнастайнымі праклёнамі. Даведацца гісторыю "дома з праклёнамі" не ўдалося — старажылаў у вёсцы ўжо няма.

