У аварыі на трасе Брэст — мяжа Расіі загінулі тры чалавекі

Усе трое загінулых былі пасажырамі мікрааўтобуса "Форд Транзіт", паведамляе БЕЛТА. Паводле папярэдніх звестак, аўтамабіль вяртаўся з Польшчы з шоп-тура. Кіроўца заснуў падчас руху.


За рулём аўтамабіля быў 23-гадовы мужчына. Машына з'ехала ў кювет і ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва. У выніку тры жанчыны загінулі на месцы здарэння, а яшчэ чатыры чалавекі атрымалі траўмы. Сярод іх кіроўца, а таксама тры пасажыры — мужчына і дзве жанчыны.