У Аўстраліі ўсе цыгарэты будуць прадаваць у аднолькавых пачках

Пасля адабрэння з боку генерал-губернатара ён можа ўступіць у сілу. Тытунёвыя карпарацыі ўжо накіравалі сваіх прадстаўнікоў у суд, а за спробай абнуліць цыгарэтныя брэнды назіраюць ў цэлым шэрагу краін, паведамляюць інфармагенцтвы. Акрамя ўвядзення аднолькавых пачкаў, на іх плануецца змяшчаць выявы пашкоджаных нікатынам лёгкіх.

Паводле статыстыкі ў Аўстраліі паляць толькі 17% дарослага насельніцтва. Калі моладзь не будзе ўключацца ў курэнне, а паток мігрантаў будзе кантралявацца, гэтая шкодная звычка неўзабаве стане рэдкасцю на кантыненце.