У Аўстрыі абакралі беларускага футбаліста

Легіянер гуляе ў абароне за клуб "Лустэнаў". Падчас паездкі ў цягніку ў яго выкралі пашпарт. Цяпер Лебедзеў вымушаны займацца аднаўленнем дакументаў, паведамляе "Прессбол".

З гэтай нагоды ён не зможа згуляць у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы, які наша зборная правядзе з аднагодкамі з Сан-Марына. Гульня адбудзецца ў Серавале 11 лістапада.