У Аўстрыі знайшлі цела экс-прэм'ера Лівіі

Пра гэта заявілі прадстаўнікі аўстрыйскай паліцыі, перадае РБК. Пашкоджанняў на трупе няма. Прычына яго смерці пакуль не выяўленая. Як паведамляе паліцыя, Ганем працаваў кансультантам у прыватнай аўстрыйскай кампаніі. Экс-міністра апазнаў яго калега па працы. Паліцыя вядзе расследаванне яго смерці.

Ганему было 69 гадоў. У 2003-2006 гадах ён быў прэм'ер-міністрам Лівіі, а ў 2006-2011 гадах — міністрам нафтавай прамысловасці. У чэрвені мінулага года Ганем перайшоў на бок лівійскай апазіцыі.