У аўтааварыі загінуў чэмпіён Беларусі барэц Заур Ісмаілаў

Чэмпіёну Беларусі па барацьбе было 29 гадоў. У машыне ён знаходзіўся са сваім 43-гадовым суайчыннікам.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на ДАІ, 43-гадовы кіроўца "БМВ-525I" не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Ад траўмаў кіроўца і пасажыр загінулі на месцы. У інтэрнэце з'явілася версія, што "БМВ" зладзіў гонкі з нейкай "Вольва". Расследаванне аварыі вядзе Следчы камітэт Мінску.

Дарэчы, тэлеканал "Беларусь 1" паведаміў, што праз некалькі хвілінаў да месца здарэння прыехалі каля 50 машын з прадстаўнікамі азербайджанскай дыяспары. Для падтрымання парадку быў выкліканы міліцэйскі спецназ.

Фота — auto.onliner.by