У аздараўленчых летніках сёлета чакаюць 412 тысяч дзяцей

Дзякуючы гэтаму бацькам давядзецца аплаціць толькі 15% сумы ад агульнага кошту пуцёвак. Таксама на аплату пуцёвак выдзелены датацыі. Памер датацыі на адну пуцёўку ў сярэднім вагаецца ад 280 да 310 тысяч рублёў. 


Па словах намесніцы дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Тамары Бандарэнка, сёлета ў аздараўленчых летніках адпачне 412 тысяч дзяцей. 


Бандарэнка: "У гэтую аздараўленчую кампанію 412,2 тыс. дзяцей будзе аздароўлена ў летніках з дзённым і кругласутачным знаходжаннем. У летніках з кругласутачным знаходжаннем мы аздаровім 191 тысяч дзяцей, у летніках з дзённым знаходжаннем — 221,2 тыс. дзяцей"