У бабруйскага "блышынага" рынку з'явілася прапіска

Яшчэ нядаўна ўлады горада разганялі стыхійных гандляроў перад уваходам на Цэнтральны рынак Бабруйск. Цяпер гарадское кіраўніцтва вырашыла прызначыць для продажу выкарыстаных рэчаў спецыяльнае месца. Цяпер гандляры працуюць на тэрыторыі рынка – у завулку, каля сметніц. 


З кожнага гандлёвага месца спецыяльны чалавек штодзень "здымае" 2200 рублёў так званай арэнднай платы. Гандляры адзначаюць, што бізнэс у новым месцы ідзе крыху шпарчэй, чым у тыя часы, калі яны працавалі без "прапіскі".