У Бабруйску будуць здымаць фільм “Паляванне на гаўляйтара”
Новая мастацкая стужка прысвечана аперацыі па ліквідацыі кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Беларусі Вільгельма Кубэ.
Здымкі будзе праводзіць кінастудыя “Беларусьфільм”. Зараз ідзе падрыхтоўчая праца па выбару здымачных аб’ектаў, паведамляе Бабруйскі рэгіянальны партал. У аснове сцэнарыя — гісторыя пра тое, як група савецкіх падпольшчыкаў рыхтуе ліквідацыю гаўляйтара. Час дзеяння адбываецца ў разбураным Мінску часоў Вялікай Айчыннай вайны. Плануецца, што ў вытворчасці новага фільма прымуць удзел вядомыя беларускія і расійскія акцёры.