У Бабруйску гарэў інтэрнат, эвакуявалі больш за 30 чалавек
Здарэнне адбылося ўвечары ў аўторак.
Як паведамляе БЕЛТА, пажар быў хутка ліквідаваны. Супрацоўнікі МНС выратавалі жыхара пакоя, дзе адбылося ўзгаранне. Мужчына шпіталізаваны. З верхніх паверхаў будынка былі эвакуяваныя 34 чалавекі.
Фота — bymedia.net