У Бабруйску каля рынку з'явіўся гандляр-"бабёр"
Майстар і гандляр бабрамі каля Цэнтральнага рынка Бабруйска пераапранаецца ў Бабра. Так ён прываблівае пакупнікоў.
Усе элементы вопраткі ганляра падбіраліся, каб быць максімальна падобнымі да "прататыпа" - бронзавы сімвал горада на ўваходзе ў Цэнтральны рынак. Камізэлька, невялікі блішчасты ланцужок для гадзінніка, круглыя акуляры, спецыяльны капялюш - ўсё вельмі падобна.
Дарэчы, майстар - адзіны з гандляроў, каму дазволілі весці бізнэс каля ўваходу на Цэнтральны рынак. Усіх астатніх гандляроў разганяе міліцыя. Яны вымушаныя гандляваць на "блышыным рынку".
