У Бабруйску кошты на праезд узняліся раней, чым ва ўсёй краіне
Кошты на праезд у грамадскім транспарце ў Бабруйску нечакана ўзняліся ажно 30 кастрычніка.
Паводле рашэння аблвыканкама, кошты на праезд у тралейбусах і аўтобусах Бабруйску, як і па ўсёй Магілёўшчыне, павінны былі вырасці 1 лістапада. Але ўжо 30 кастрычніка ў аўтобусах і тралейбусах былі вывешаныя новыя кошты - 1100 рублёў. Кіроўцы кажуць, што кошты ім "спускаюць" з гарвыканкама, таму яны ні пры чым.
У той жа час, 30 кастрычніка ў многіх шапіках на бабруйскіх прыпынках квіткі на праезд скончыліся ўвогуле. А калі яны з'явіліся, то былі ўжо па новых коштах — 1100 рублёў.