У Бабруйску на рамонт дарог не хапае асфальту

Хаця ў Бабруйску найперш праводзіцца толькі ямачны рамонт аварыйных участкаў, але дарожным службам усё адно не хапае асфальту, паведамляе газета "Вечерний Бобруйск".

Між тым, на заводзе па вытворчасці асфальту ў Бабруйску штодзень вырабляецца каля 150 тон прадукцыі. Недахоп асфальту на дарогах чыноўнікі гарвыканкаму тлумачаць рамонтам дзіцяга парка, на які патрэбна 600 тон асфальту, або 4 дні працы завода.

Фота — assstroy.com