У Бабруйску не могуць увесці ў эксплуатацыю новае жытло

У гарвыканкаме кажуць, што ў снежні трэба ўвесці ў эксплуатацыю дзевяць шматпавярховікаў. У сямі з іх прадугледжаная ўстаноўка газавых пліт.

“Брэстгазаапарат” гатовы паставіць газавыя пліты памерам 50х50 см. Аднак жыхароў гэта не задавальняе — яны хочуць пліты памерам 60х60 см. Прадукцыя гомельскага прадпрыемства, якое таксама выпускае газавыя пліты, жыхароў новых дамоў не цікавіць, адзначае “Радыё Магілёў”.

Дарэчы, з недахопам газавых плітаў сутыкнулася ўся Магілёўская вобласць. Для завяршэння праграмы жыллёвага будаўніцтва сёлета трэба болей за 1000 газавых плітаў.