У Бабруйску невядомыя апаганілі могілкі

Факт вандалізму журналістам Радыё "Свабода" пацвердзілі ў бабруйскай міліцыі. Аднак колькасць пашкоджаных надмагілляў не ўдакладнілі.

Нагадаем, што 3 чэрвеня ў Магілёве невядомыя апаганілі памятны знак ахвярам Галакосту. Сёлета ў тым жа Бабруйску ў былым будынку езуіцкага касцёла з'явіліся антыкаталіцкія надпісы. А ў лістападзе 2011 года невядомыя спісалі агароджу мясцовай сінагогі антысеміцкімі лозунгамі і пабілі вокны.