У Бабруйску пагарэў былы езуіцкі касцёл (фота)
Пажар адбыўся 31 жніўня. Ад агня моцна пацярпела верхняя частка будынка.
Гэта ўжо другі пажар на касцёле. Першы раз ён гарэў у ноч з 3 на 4 снежня мінулага года. Тады прычынай пажару стала тленне смецця ўнутры будынка.
Паміж пажарамі на сценах касцёла ўзніклі абразлівыя надпісы "Смерть католикам, слава России" і "Смерть иезуитам". Вандалы таксама згадалі нядобрым словам і святога пакутніка Андрэя Баболю, які па-зверску быў закатаваны казакамі ў спробах навярнення ў праваслаўе”.
Вінаватых у пажарах міліцыянты не знайшлі, паведамляе сайт babruisk.by. Таксама міліцыянтаў не зацікавілі абразлівыя надпісы. Яны заявілі, што "надпісаў і малюнкаў рэлігійнай скіраванасці выяўлена не было".



Фота — babruisk.by